Футбол: Беларуская зборная сёння згуляе таварыскі матч з Чарнагорыяй


Дружына Аляксандра Хацкевіча памераецца сіламі з камандай балканскай краіны.

Futbol

«Каманда гуляе так, як дазваляе супернік. Атакуючы футбол гэта будзе ці абаронны, пабачыце. Футбол – гульня, у якой галоўнае забіць мінімум на адзін мяч болей, чым супернік», – адзначыў напярэдадні галоўны трэнер беларускай каманды Аляксандр Хацкевіч, распавядаючы пра планы на гульню.

Яна пройдзе ў Падгорыцы, пачатак – а 19-й гадзіне.

У папярэднім спарынгу 25 сакавіка Беларусь унічыю згуляла з Арменіяй – 0:0 (маменты гульні ў відэа ніжэй).

31 траўня нацыянальная каманда Беларусі па футболе згуляе з Ірландыяй, якая выйшла ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы-2016 года (гульня адбудзецца ў ірландскім Корку). За некалькі дзён да гэтага, беларуская футбольная зборная сустрэнецца ў Паўночнай Ірландыі з нацыянальнай камандай гэтай краіны.

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сайту Беларускай федэрацыі футболу

Стужка навінаў