Футбалісты «Чэлсі» прыляцелі ў Менск. 8 лістапада яны гуляюць з БАТЭ


8 лістапада на Барысаў-арэне пройдзе матч групавога раўнду Лігі Еўропы БАТЭ – «Чэлсі» (пачатак а 20.55). Усе квіткі на гульню прададзеныя.

7 лістапада футбалісты «Чэлсі» прыляцелі ў Менск, паведамляе афіцыйны тўітар-акаўнт клубу.



25 кастрычніка «Чэлсі» выгуляў у беларусаў у Лондане з лікам 3:1.

БАТЭ выступае ў групе L. Пасля трох тураў у «Чэлсі» 9 ачкоў, у БАТЭ, ПАОК, «Відзі» па 3.

Талісман БАТЭ запрашае заўзятараў на матч.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў