Футбалістам Какорыну і Мамаеву, якія збілі беларуса, вынеслі прысуд


Суддзя Прэсненскага раённага суда Масквы Алена Абрамава 8 траўня вынесла прысуд футбалістам Паўлу Мамаеву і Аляксандру Какорыну, малодшаму брату апошняга Кірылу ды іхнаму сябру, трэнеру Аляксандру Пратасавіцкаму.

Hавiны
Прэзідэнт «Зеніту» Сяргея Фурсенка: «яны думалі, што мы іх адмажам»
2018.10.10 14:33

Прысуды супадаюць з тым, што прасіла абвінавачванне: 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму для братоў Какорыных, па годзе і пяці месяцах – для Мамаева і Пратасавіцкага, паведамляе «Медиазона».

Форвард «Зеніту» Аляксандр Какорын і паўабаронца «Краснадару» Павел Мамаеў трапілі ў скандал у кастрычніку 2018 года. Іх звінавацілі ў збіцці чыноўніка расейскага Міністэрства прамысловасці і гандлю Дзяніса Пака. Ад агрэсіўных дзеянняў спартоўцаў пацярпеў таксама 33-гадовы беларускі кіроўца.

Hавiны
Расейскі футбаліст зламаў нос амерыканскаму турысту
2019.04.12 13:15

МГ belsat.eu

Стужка навінаў