Футбалістам года ў Беларусі прызналі Ігара Стасевіча з БАТЭ


Гулец барысаўскага клубу прызнаны найлепшым футбалістам краіны 2015 года.

Акрамя таго Ігар Стасевіч прызнаны лепшым яшчэ ў некалькіх намінацыях – найлепшы паўабаронца і найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі-2015.

«Ураджэнец Барысава правёў адзін з лепшых сваіх сезонаў. У 22 сустрэчах чэмпіянату краіны Ігар забіў 6 галоў і аддаў столькі ж выніковых перадач, зарабіў асістэнцкія балы ў 4 з 5 матчаў на шляху да перамогі ў Кубку Беларусі 2014/2015. У Лізе Чэмпіёнаў Стасевіч адзначыўся 2 галамі і 3 выніковымі перадачамі», – пералічваюцца некаторыя з заслугаў футбаліста на сайце Беларускай федэрацыі футбола.

Лепшымі брамнікам і абаронцам чэмпіянату таксама прызнаныя футбалісты БАТЭ – Сяргей Чэрнік і Неманʼя Мілуновіч.

А вось лепшым бамбардзірам ужо другі год запар стаў форвард салігорскага «Шахцёра» Мікалай Януш, які забіў 15 галоў і зрабіў 7 галявых перадач цягам сезону. На цырымоніі ўзнагароджвання ён выступаў па-беларуску.

Трэнер года – Аляксандр Ермаковіч (БАТЭ).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў