Футбаліста ЦСКА Шкурына выключылі са складу зборнай Беларусі на 2021 год


Нападаючы маскоўскага ЦСКА Ілля Шкурын выключаны са складу моладзевай і нацыянальнай каманд на 2021 год і пазбаўлены льготы па адтэрміноўцы вайсковай службы, – паведамляе «Прессбол».

У жніўні Шкурын апублікаваў паведамленне ў Instagram, у якім заявіў аб адмове выступаць за нацыянальную зборную па палітычных матывах.

Пасля гэтага Шкурын не прыехаў на збор моладзевай зборнай Беларусі перад вераснёўскімі матчамі кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы супраць каманд Нідэрландаў і Партугаліі. Пазней яго прозвішча было выключаная са складу моладзевай і нацыянальнай каманд на 2021 год. Дадзены дакумент міністэрства спорту і турызму рэспублікі дазваляе футбалістам атрымаць адтэрміноўку ад вайсковай службы. Шкурын цяпер дадзенай льготы пазбаўлены і можа быць прызваны ў войска.

Гісторыі
Футбаліст адмовіўся выступаць за нацыянальную зборную праз Лукашэнку. Цяпер яму помсцяць
2020.12.15 17:50

Шкурыну 21 год, ён стаў гульцом ЦСКА ў студзені 2020 года, перайшоўшы з берасцейскага «Дынама». У маладзевай зборнай Беларусі нападаючы правёў шэсць матчаў і забіў адзін гол.

АД / belsat.eu

 

Стужка навінаў