Футбаліста Крыштыяну Раналду пакаралі ўмоўным тэрмінам


Зорку сусветнага футболу, партугальскага футбаліста Крышціяну Раналду суд у Мадрыдзе пакараў 23 месяцамі ўмоўнага зняволення і штрафам амаль у £19 млн па справе аб падатковых махінацыях.

Раналду заключыў здзелку з іспанскім следствам па справе аб нявыплаце падаткаў яшчэ летам 2018 года. Ён пагадзіўся на два гады ўмоўнага зняволення і штраф у памеры £18,8 млн.

У 2017 годзе пракуратура Іспаніі абвінаваціла футбаліста ва ўтойванні даходаў і ўхіленні ад выплаты падаткаў у перыяд з 2011 па 2014 гг. Раналду, як і некаторыя іншыя зоркі футболу, не задэклараваў у Іспаніі даходы ад рэкламных праектаў, бо лічыў, што гэтыя кантракты не трапляюць пад падаткаабкладанне менавіта ў Іспаніі, у адрозненні ад ягонага заробку ў клубе «Рэал Мадрыд». Таму ўсе грошы выводзіліся ў афшоры. Паводле El Mundo, Раналду прагнаў праз афшоры каля £150 мільёнаў еўра рэкламных грошай, а падаткаў заплаціў толькі на 5,6 млн, то бок менш за 4%.

Раналду пакаралі 23 месяцамі зняволення, але ў Іспаніі, людзі атрымліваюць тэрмін менш за два гады звычайна не адпраўляюцца ў турму і адбываюць тэрмін завочна. Паколькі злачынства, за якое быў асуджаны Раналду, не суправаджаўся гвалтам, ён таксама будзе адбываць тэрмін умоўна.

У спісе самых багатых спартоўцаў у свеце Forbes Раналду займае трэцяе месца. Ён зарабляе прыкладна $108 млн у год.

ІІ, belsat.eu, паводле BBC і sports.ru

Стужка навінаў