Гульца «Крумкачоў» затрымалі за незаконны абарот асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў


З мячом – Алег Дыбаль. Фота з сацыяльных сетак

9 кастрычніка міліцыянты затрымалі паўабаронцу Алега Дыбаля.

Прычыну такога захаду ў сваёй заяве патлумачыў Следчы камітэт:

«У дачыненні да асобы Партызанскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая і расследуецца крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 артыкула 328 (незаконны абарот асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў) Крымінальнага кодэксу Беларусі (караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі – заўв.).

Усе абставіны высвятляюцца, ён затрыманы супрацоўнікамі ўнутраных органаў 9 кастрычніка. Праведзеным ператрусам у яго дома супрацоўнікамі падраздзялення па наркакантролі выяўлена больш за 40 г забароненага рэчыва. Ужо атрыманыя заключэнні судова-хімічнай экспертызы, якую правялі спецыялісты ўпраўлення дзяржкамітэту судмедэкспертызаў па Менску, і было ўстаноўлена, што гэта асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP. Цяпер з затрыманым працуюць следчыя. Высвятляюцца ўсе акалічнасці».

ВІДЭА
«Гэта інтэрв’ю ці што?»: у сацсетках апублікавалі відэа допыту Мамаева і Какорына
2018.10.11 14:39

У сваю чаргу НФК «Крумкачы» пракаментаваў затрыманне. На сваім сайце клуб змясціў заяву:

«Стала вядома пра затрыманне футбаліста «Крумкачоў» Алега Дыбаля. Партызанскі раённы аддзел Следчага камітэту РБ вінаваціць яго ў незаконным абароце асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў.

Футбольны клуб «Крумкачы» заўсёды негатыўна ставіцца да любых формаў супрацьпраўных дзеянняў. Клуб гатовы да супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі, калі гэта спатрэбіцца. Аднак да таго часу, пакуль віна не будзе даказаная, мы не можам казаць аб удзеле Алега Дыбаля ў тым ці іншым правапарушэнні. Клуб будзе аказваць падтрымку футбалісту ў сітуацыі, якая склалася».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў