Футбаліст Люксембургу пазбавіўся трох зубоў пасля сутыкнення з беларускім паўабаронцам


Люксембургскія гульцы ва ўчорашняй гульні адбору да Чэмпіянату свету-2018 не шкадавалі сябе.

19-гадовы абаронца «Ліёну» Крыстафэр Мартынс Пэрэйра пасля сурʼёзнага сутыкнення з паўабаронцам нашай зборнай Цімафеем Калачовым быў вымушаны пакінуць поле на 35-й хвіліне. У яго былі выбітыя тры зубы, і падчас матчу ён быў дастаўлены ў шпіталь.

Люксембургскія футбалісты, якія лічыліся аўтсайдэрамі супрацьстаяння, змаглі здабыць у гасцявым матчы адно ачко – гульня скончылася з лікам 1:1.

Глядзіце таксама >>> Найлепшыя фотаздымкі з матчу Беларусь-Люксембург

НМ, belsat.eu, паводле Pressball.by

Стужка навінаў