Футбаліст берасцейскага «Дынама» Арцём Мілеўскі сышоў на самаізаляцыю


Форвард берасцейскага «Дынама» Арцём Мілеўскі паведаміў, што сышоў на самаізаляцыю. Раней СМІ пісалі пра ўспышку каронавіруса ў камандзе.

«У мяне плюс 14 дзён самаізаляцыі з сённяшняга дня. 2020 – цёмныя часы», – напісаў Мілеўскі на сваёй старонцы ў Instagram.

Паводле выдання «Прессбол», у берасцейскім клубе ўспышка каронавіруснай інфекцыі. Шэраг гульцоў прапусцілі апошні матч са «Смалявічамі».

Генеральны дырэктар клуба Сяргей Вараб’ёў у афіцыйнай заяве на сайце «Дынама» пацвердзіў, што ў камандзе ёсць хворыя. Аднак адсутнасць шэрагу гульцоў асноўнага складу на матчы са «Смалявічамі» ён растлумачыў не каронавірусам, а траўмамі і наяўнасцю штрафных картак.

«Так, сапраўды, у камандзе ёсць хворыя. Некалькі гульцоў асноўнага складу праходзяць абследаванне. У іх узятыя тэсты на каронавірус. Зрэшты, вынікаў тэстаў пакуль няма. Таму рабіць якія-небудзь высновы рана. Атмасфера ў камандзе здаровая і пазітыўная. Мы строга выконваем усе рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя», – падкрэсліў ён.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў