Фура збіла двух чалавек каля «Экспабела» у Менску


Кіроўца фуры на трасе Менск–Віцебск не справіўся з кіраваннем і выехаў на раздзяляльную паласу на нерэгуляваным пешаходным пераходзе каля «Экспабела».

Як перадае БелТА, кіроўца-грузаперавозчык на польскіх нумарах не справіўся з кіраваннем пры выездзе з кальцавой дарогі. Яго вынесла на раздзяляльную паласу, дзе знаходзіліся пешаходы. Два чалавекі атрымалі траўмы. Адзін з іх дастаўлены ў Менскі абласны клінічны шпіталь, другому аказваецца дапамога на месцы.

ABW.BY са спасылкай на відавочца паведамляе, што ў пацярпелай 73-гадовай жанчыны пералом і звязаная з ім траўма. Другому пешаходу, мужчыне, разбіла святлафорам твар.

Паводле неправеранай інфармацыі, кіроўца пачаў экстранае тармажэнне, бо яго падрэзаў легкавы аўтамабіль.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў