ФСБшнікі 4 разы душылі мяне пакетамі і пагражалі згвалтаваць: хто заступіўся за Сянцова


Сімферопаль. 10 траўня 2014 года. ФСБшнікі накінулі яму на галаву мяшок і прывезлі ў будынак, дзе да анексіі была Служба бяспекі Украіны. Там яго «душылі пакетамі» і пагражалі згвалтаваць палкаю. Так пачалася гісторыя малавядомага рэжысёра, актывіста «Аўтамайдану» Алега Сянцова.

Кіеў. Ліпень 2018 г. Фота – Jaap Arriens/NurPhoto via ZUMA Press

Ён зняў толькі адзін фільм і збіраўся здымаць наступны: атрымаў фінансаванне $ 1 млн, але пачаўся «Еўрамайдан». Пазней ён дапамагаў украінскім жаўнерам, якіх заблакавалі ў вайсковых частках на тэрыторыі Крыму. А пасля анексіі Сянцоў апынуўся на лаве падсудных. Яго абвінавачвалі ў тэрарызме.

«Мне прапанавалі даць паказанні супраць кіраўніцтва Майдану і атрымаць 7 гадоў, або стаць кіраўніком і атрымаць 20», – распавядаў Сянцоў на судовым паседжанні ў справе аб выбухах побач з помнікам «Вечным агнём» і помнікам Леніну ў Сімферопалі.

У справе праходзілі некалькі асобаў. ФСБ сцвярджае, што яны выконвалі загады ўкраінскага «Правага сектару». У жніўні 2015 года Сянцоў пачуў судовы вырак – 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. З таго часу па ўсім свеце адбываюцца акцыі на падтрыманне крымчаніна. За яго заступіліся сотні дзеячаў культуры, ААН, дэпутаты Еўрапарламенту, дзясяткі праваабарончых арганізацыяў, журы ды арганізатары прэстыжных кінафестываляў. Суд над украінцам асвятлялі: «Deutsche Welle», Бі-Бі-Сі, «The New York Times», «The Guardian», «Los Angeles Times», «The New Yorker», «The Time», «Bloomberg».

Першымі па ініцыятыве Еўрапейскай кінаакадэміі за Сянцова заступіліся такія выбітныя рэжысёры як Кшыштаф Зануссі, Вім Вэндэрс, Пэдра Альмадовар, Анджэй Вайда, Акі Каўрысмякі. Яны падпісалі ліст да Уладзіміра Пуціна з просьбаю выпусціць Сянцова або гарантаваць яму празрыстае расследаванне.

2018 г. Кіеў. Стадыён «Алімпійскі». Акцыя ў падтрыманне Сянцова. Фота – Oleg Pereverzev/NurPhoto via ZUMA Press)

Сянцоў так і не прызнаў сваёй віны ды спрабаваў пратэставаць, адмаўляючыся ад турэмнай ежы. У 2018 годзе ён аб’явіў галадоўку – і пратрымаўся 145 дзён. Ён патрабаваў вызвалення 64 грамадзянаў Украіны, якія знаходзяцца за кратамі ў Расеі, і якіх ён лічыць палітвязнямі. Менавіта тады свет звярнуў увагу на Сянцова. І менавіта тады пачалася глабальная кампанія салідарнасці з рэжысёрам.

Hавiны
Пяць гадоў з моманту арышту Сянцова: што з ім адбываецца ў калоніі
2019.05.10 07:40

«Чалавек памірае» – гэта пачатак ліста да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, у якім тытулаваныя расейскія кінарэжысёры Аляксандр Сакураў, Андрэй Звягінцаў, Павел Лунгін, Аляксей Учыцель, а таксама акторка Чулпан Хаматава, журналісты Ксенія Сабчак і Уладзімір Познер просяць памілаваць Сянцова.

«Я падпісаў ліст Пуціну з просьбай або абмяняць Сянцова, або адпусціць яго. Не таму, што я лічу, быццам ён невінаваты, а таму што лічу, што стаўленне да яго бесчалавечнае. Яго трэба адпусціць, не дай бог, ён памрэ ад гэтай галадоўкі», – распавёў golos-ameriki.ru Уладзімір Познер.

Дарэчы, Аляксандр Сакураў асабіста прасіў Пуціна «разабрацца з праблемаю Сянцова» яшчэ ў 2016 годзе.

А петыцыя на сайце Белага дому ў абарону Сянцова, апублікаваная ў верасні 2018 года, сабрала больш за 100 тысяч подпісаў.

Месяц раней французскае выданне «Le Monde» апублікавала зварот дзеячаў культуры на падтрыманне ўкраінца. Пад зваротам падпісаліся больш за 100 мэтраў свету кіно і мастацтва, у тым ліку, класік сусветнага кінематографу, французскі рэжысёр Жан-Люк Гадар, уладальнік «Залатой пальмавай галіны» брытанскі рэжысёр Кен Лоўч, канадскі рэжысёр ды ўладальнік прэміі «Оскар» Дэйвід Кронэнбэрг і шэраг іншых.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падарыў спеваку Элтану Джону цішотку з партрэтам Сянцова. Фота – Ukrainian Presidential Press Service/Mikhail Palinchak

Да глабальнай кампаніі #SaveOlegSentsov далучыўся Нарвежскі Хельсінкскі камітэт.

Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус неаднаразова патрабаваў вызваліць Сянцова.

Hавiны
«За свабоду думкі». Сястра Сянцова атрымала прэмію Сахарава замест брата
2018.12.12 15:05

А так выглядала акцыя на падтрыманне Сянцова ў Львоўскай оперы ў верасні 2018 г.

Падчас кінафестывалю «Berlinale» ў лютым 2019-га польская рэжысёрка Агнешка Голянд і здымачная група стужкі «Містэр Джоўнз» папрасілі Пуціна вызваліць Сянцова.

Вядомы брытанскі драматург Том Стопард далучыўся да акцыі #SaveOlegSentsov пасля таго як убачыў фільм пра судовы працэс над украінцам.

Кракаў. Чэрвень 2018 г. Акцыя падтрымання Сянцова. Фота – Omar Marques/SOPA Images via ZUMA Wire

«Пару дзён таму я прыйшоў дадому і трапіў у тэлевізары на фільм пра ваш працэс. І мне нават сорамна пісаць вам адсюль – са спакою і сытасці. Але не напісаць я не магу. Таму што ўбачыў на экране чалавека, чыя маральнасць вышэйшая за маральнасць сістэмы, якая кінула яго пад суд. Я не забуду, як Вы звярталіся да суддзяў: справа не толькі ў словах, а ў годнасці, якую Вы праявілі, сутыкнуўшыся з механізмам цынічнай і помслівай сістэмы. Для мяне гэта не новы досвед, я памятаю падзеі трыццаці-, сарака- і пяцідзесяцігадовай даўнасці. І пішу, каб выказаць Вам сваю глыбокую павагу, – такая магчымасць для мяне вялікі гонар», – напісаў Стопард у лісце да Сянцова.

Адна з апошніх акцыяў салідарнасці з Сянцовым адбылася ў Маскве. Банер з партрэтам Сянцова вывесілі побач з Казанскім вакзалам.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў