ФСБ затрымала 4 смяротнікаў, якія рыхтавалі тэракты ў Маскве


ФСБ паведаміла аб затрыманні чатырох тэрарыстаў, якія рыхтавалі выбухі ў Маскве. Паводле спецслужбы, яны збіраліся здзейсніць тэракты на транспарце і ў гандлёвых цэнтрах, перадае «Інтэрфакс».

«ФСБ Расеі ў выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у Маскоўскім рэгіёне спынена дзейнасць тэрарыстычнай групы, якая мела намер здзейсніць серыю тэрактаў у месцах масавага збору людзей, у тым ліку на абʼектах транспарту і буйных гандлёвых пляцоўках Масквы з выкарыстаннем» тэрарыстаў-смяротнікаў «і выбуховых прылад вялікі магутнасці », – заявілі журналістам агенцтва ў панядзелак у Цэнтры грамадскіх сувязяў ФСБ.

Адзін з затрыманых – грамадзянін Расеі, трое іншых – выхадцы з краін Цэнтральнай Азіі. Паводле дадзеных ФСБ, у падрыхтоўцы тэрактаў удзельнічалі двое смяротнікаў, спецыяліст па вырабе выбуховых прылад і эмісар тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

КА, belsat.eu

 

Стужка навінаў