ФСБ спрабавала завербаваць працаўніка брытанскага візавага цэнтра, каб зрабіць дакументы для Чэпігі і Мішкіна


Суполка следчых журналістаў Bellingcat сцвярджае, што ФСБ спрабавала завербаваць супрацоўніка брытанскай кампаніі TLScontact ў Расеі, якая дэ-факта з’яўляецца візавым цэнтрам.

У артыкуле, апублікаваным Bellingcat сумесна з расейскім выданнем The Insider, выказваецца здагадка, што гэта магло дапамагчы расейскім спецслужбам аформіць брытанскія візы для расейцаў Чэпігі і Мішкіна (яны ж фігуравалі пад прозвішчамі «Пятроў» і «Башыраў»)

Брытанскія ўлады лічаць іх адказнымі за атручванне былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў Солсбэры на пачатку 2018 года.

Расследаванне Bellingcat і The Insider будуюць на аповедзе расейца, які працаваў у брытанскай кампаніі TLScontact. Цяпер ён спрабуе атрымаць палітычны прытулак у ЗША. У запыце на прадстаўленне прытулку ён напісаў, што ФСБ нібыта спрабавала яго завербаваць у 2016 годзе.

Hавiны
Сяргей Канеў: Падазраваны ў замаху на Скрыпалёў палкоўнік ГРУ браў удзел у «эвакуацыі» Віктара Януковіча
2018.10.02 10:30

Карэспандэнт BBC таксама здолеў пагаварыць з гэтым чалавекам. Ён некаторы час працаваў на філіял TLScontact ў Кітаі і там ажаніўся. У 2015 годзе ён паспрабаваў вярнуцца ў Расею і перавезці туды сваю сямʼю, але сутыкнуўся з шматлікімі праблемамі.

Суразмоўца ВВС лічыць, што праблемы яму стваралі супрацоўнікі спецслужбаў, якія спрабавалі такім чынам схіліць яго да супрацы. У 2016 году нейкі чалавек прапанаваў яму дапамогу ў выпадку, калі ён падпіша дакумент, які пацвярджае, што ён будзе працаваць на ФСБ.

Аб’ектыў
Скрыпалёў атруціў Герой Расеі
2018.09.27 22:13

Сярод іншых заданняў, у чэрвені 2016 года яго спыталі, ці можа ён паспрыяць таму, каб візы далі «пары чалавек», якім трэба патрапіць у Вялікую Брытанію. Пры гэтым яму сказалі, што галоўнае – каб консульства выдала візы без дбайнай праверкі іх біяграфіі. Вадзім адказаў, што гэта немагчыма. Ён патлумачыў спецслужбам, што для атрымання візы без дадатковай праверкі ім спатрэбіцца свой чалавек у пасольстве, а не ў візавым цэнтры, паколькі візавы цэнтр займаецца толькі зборам дакументаў і сам ніякіх рашэнняў не прымае.

Ужо ў верасні 2016 года крыніца разам з сямʼёй зʼехаў з Расеі і падаў заяву аб прадстаўленні яму палітычнага прытулку ў ЗША.

Выдання Bellingcat і The Insider напрамую звязваюць гісторыю гэтага чалавека з атручваннем Скрыпалёў і мяркуюць, што яна можа даць адказ на пытанне, як расейскія разведчыкі атрымалі брытанскія візы.

У расследаваннях абодвух называюць афіцэрамі Галоўнага ўпраўлення генштаба Міністэрства абароны РФ (былое ГРУ). Брытанскія ўлады расследаванне Bellingcat і The Insider афіцыйна не каментуюць.

Крэмль абвяргае ўсе абвінавачванні ў атручванні Скрыпалёў і версію брытанскага боку пра датычнасць супрацоўнікаў ГРУ «Пятрова» і «Башырава».

КА, belsat.eu

Стужка навінаў