ФСБ паведамляе, што на ўкраінскіх караблях знайшлі зброю і патаемныя дакументы


Расейскія спецслужбы паведамляюць, што ўкраінскія караблі мелі намер патаемна прайсці праз Керчанскую пратоку. У якасці доказу прыводзяць знойдзеныя на караблях адмысловыя дакументы, што пацвярджаюць гэта.

Падчас агляду затрыманых украінскіх вайсковых кацераў на адным з іх выяўлены дакумент:

«Кантрольны ліст гатовасці карабля «Нікаполь»да выхаду ў мора з 9.00 2018/11/23 па 18.00 2018/11/25 году», у якім старшаму групы караблёў ставіцца прамая задача ажыццявіць пераход з Адэсы ў Бердзянск «скрытным парадкам», «засяродзіўшы асноўную ўвагу на забеспячэнні скрытнага падыходу да Керчанска-Енікальскага каналу і праходжання праз яго».

Акрамя таго, на тым жа караблі знойдзены рукапісны канспект устаноўленых Расейскай Федэрацыяй правілаў плавання па Керчанска-Енікальскага каналу, з чаго вынікае, што ўкраінскія маракі былі добра дасведчаныя аб парадку яго праходжання.

ФСБ настойвае: украінскія караблі парушылі правілы перасячэння мяжы. Там сцвярджаюць, што караблі ВМС Украіны не адзін раз папярэджваліся пра гэта па радыёсувязі. «Нягледзячы на ​​прынятыя расейскім бокам меры, караблі ВМС Украіны былі прыведзены ў баявую гатовасць», адзначаецца ў паведамленні.

Акрамя таго спецслужбоўцы Расеі агучылі, што на караблях знайшлі арсенал зброі. Між іншага былі выяўленыя артустаноўкі, кулямёты, аўтаматы, гранаты, патроны.

 

СК, belsat.eu

Стужка навінаў