ФСБ апублікавала відэа з адным з «украінскіх дыверсантаў»


Паведамляецца, што ўсе затрыманыя «прызналі віну, і цяпер актыўна даюць паказанні».

Інфармацыя пра затрыманне сямі дыверсантаў зʼявілася ў расейскіх медыях 10 жніўня. Паводле ФСБ, іх затрымалі пры спробе прарыву на тэрыторыю Крыму падчас закладкі выбухоўкі ў таемны схрон. Спецслужбы паведамляюць, што дыверсанты закладвалі розныя віды выбухоўкі – супрацьтанкавыя міны і іншыя віды агульнай магутнасцю 40 кг у тратылавым эквіваленце.

Украінская выведка і Міністэрства абароны зняпраўджвае затрыманне сваіх прадстаўнікоў у Крыме.

«Падобныя заявы з боку ФСБ зʼяўляецца нічым іншым, як спробай апраўдаць перадыслакацыю і агрэсіўныя дзеянні вайсковых аддзелаў Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі часова акупаванага паўвостраву», – гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Украіны.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў