Фрылансера Кастуся Жукоўскага аштрафавалі на Br 920


Разам з Жукоўскім штраф атрымаў гомельскі актывіст Андрэй Толчын (Br 460).

Рашэнне 10 красавіка вынес суд Светлагорскага раёну.

Суддзя Руслан Царук пастанавіў, што Жукоўскі і Толчын парушылі арт. 22.9 КаАП (незаконны распаўсюд СМІ).

30 сакавіка гомельскаму фрылансеру даслалі чарговую позву.

«Дзіўныя рэчы адбываюцца ў «нашым каралеўстве». Супрацоўнікі МУС дасылаюць лісты, ведаючы, што чалавек фізічна не можа паспець па позве. На пошце ў Гомлі ліст быў 30 сакавіка. І выклік на 30 сакавіка ў іншы горад (Светлагорск – Заўв. Belsat.eu). Нічым непрыкрытая правакацыя і спроба перашкодзіць мне ў канстытуцыйным праве на збор і распаўсюд інфармацыі», – пракаментаваў сітуацыю Belsat.eu Кастусь Жукоўскі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў