Францыя ўзяла на кантроль медычныя маскі. Іх будуць выдаваць лекары


У Францыі медычныя маскі будуць выдаваць лекары і толькі хворым на каронавірус пацыентам. Пра гэта Twitter’ы паведаміў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

«Мы праводзім рэквізіцыю ўсіх ахоўных масак, якія знаходзяцца на складах і ў вытворчасці. Мы раздадзім іх медперсаналу і людзям, якія заразіліся каронавірусам», – напісаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Раней французскія медыі паведамлялі пра недахоп масак у аптэках і крамах.

Ахвярамі каронавіруса ў Францыі сталі, паводле Міністэрства аховы здароўя, чатыры асобы.

Hавiны
Беларусы раскупілі медычныя маскі. Але ці дапамогуць яны?
2020.03.03 09:31

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў