Францыя ўвяла буйныя штрафы за дамаганні


Французскі парламент ухваліў закон аб увядзенні штрафу за непрыстойнасці ў адрас жанчын.

Пра гэта ў эфіры Europe 1 паведаміла дзяржаўная сакратарка па пытаннях роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі Марлен Ш’япа.

Паводле новага закону, за дамаганні на вуліцы, у тым ліку вусныя, будзе прызначацца штраф у памеры ад € 90 да € 750.

«Раней вулічныя дамаганні заставаліся беспакаранымі, з гэтага моманту ўсё зменіцца», – кажа Марлен Ш’япа.

Гэты закон – адказ на інцыдэнт, які адбыўся на мінулым тыдні ў Парыжы. Дзяўчына ішла па вуліцы, а нейкі мужчына свістаў ёй. Дзяўчына зрабіла яму заўвагу, а хуліган за гэта яе збіў.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў