Францыя: чарговая акцыя «жоўтых камізэлек» перарасла ў беспарадкі


У Парыжы і іншых гарадах Францыі ў 23-я выходныя запар адбыліся пратэсты «жоўтых камізэлек». У сталіцы 20 красавіка акцыя амаль адразу перарасла ў вулічныя беспарадкі, адбыліся жорсткія сутычкі з паліцыяй.

Ад самага пачатку пратэстоўцы ў Парыжы пачалі кідаць у паліцэйскіх камяні і бутэлькі. На шляху калоны дэманстрантаў хтосьці падпаліў смецце, дошкі і мапеды на праезнай часткі.

У адказ паліцыя ўжыла слёзаточывы газ. Праваахоўнікі затрымалі мінімум 126 чалавек, паведамляе Бі-бі-сі.

Паводле МУС Францыі, агулам па ўсё краіне 20 красавіка ў пратэстаў «жоўтых камізэлек» прынялі ўдзел 9 600 чалавек, у тым ліку 6 700 у Парыжы. Гэта больш чым на мінулым тыдні – тады па ўсё крайне пратэставалі толькі 7 500 чалавек, адзначае Reuters.

Акцыі пратэстнага руху так званых «жоўтых камізэлек» адбываюцца ў Францыі з 17 лістападу. Актывісты выступаюць супраць павышэння коштаў на паліва, урадавай падатковай палітыкі ў цэлым і патрабуюць адстаўкі прэзідэнта і прэм’ер-міністра. Мітынгі ў Парыжы неаднаразова выходзілі за межы мірных акцыяў, суправаджаліся вандалізмам і пагромамі.

Пачынаючы з лістападу атрымалі раненні каля 1000 сілавікоў і каля 1700 дэманстрантаў.

ІІ belsat.eu

 

 

Стужка навінаў