Французская паліцыя апублікавала фота тэрарыста з Страсбурга


Страсбур пасля страляніны. Фота - ©Lucile Guillotin/Radio France/Maxppp

Французская паліцыя апублікавала фота тэрырыста, які ўчыніў стральбу ў Страсбуры. Імя падазраванага Шэрыф Шэкат. Улады звярнуліся да грамадзянаў з просьбай дапамогі, каб атрымаць звесткі пра яго месцазнаходжанне.

Паліцыя папярэджвае, што Шэкат «небяспечны і жорсткі злачынца».

https://twitter.com/PoliceNationale/status/1072919322610335750

11 снежня 29-гадовы жыхар Страсбурга ўчыніў страляніну на калядным кірмашы ў цэнтры гораду. З месца злачынства яму ўдалося схавацца, і паліцыя Францыі сумесна з калегамі з Нямеччыны працягвае яго пошукі.

Шэрыф Шэкат меў 27 судзімасцяў за злачынствы ў Францыі, Нямеччыне і Швейцарыі.

У выніку нападу, якое мэр Страсбурга назваў тэрактам, загінулі тры чалавекі, яшчэ 13 пацярпелі.

Сталі вядомыя новыя дэталі страляніны ў Страсбуры

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары