З-за прыкладання па пошуку паездак жыхарка Францыі даведалася пра каханку свайго мужа.
Апошні цяпер судзіцца з кампаніяй «Uber», бо мяркуе, што ва ўсім вінаватыя памылкі ў працы прыкладання.
Аднойчы мужчына выклікаў аўта праз «Uber», выкарыстоўваючы тэлефон жонкі, пры гэтым пакінуўшы свой акаўнт. Нягледзячы на выхад з сістэмы прыкладанне працягнула дасылаць на тэлефон паведамленні, паказаўшы ўсю гісторыю паездак, у выніку чаго ва ўладальніцы тэлефону ўзніклі падазрэнні.
Пара развялася, цяпер француз падаў позву ў суд на суму да 45 млн еўраў.
«Мой кліент аказаўся ахвярай памылкі ў прыкладанні. Гэтая памылка стала прычынай ягоных праблемаў у прыватным жыцці», – кажа ў каментары «AFP» адвакат пацярпелага.
Газета «Le Figaro» зладзіла свой эксперымент, які выкрыў яшчэ адну памылку ў працы папулярнага мабільнага прыкладання. Спачатку журналіст увайшоў на акаўнт з аднаго «iPhone», а пасля з іншага выканаў замову. У выніку апавяшчэнні зʼявіліся на абодвух экранах. Газета адзначае, што такія памылкі сталі заўважныя на «iPhone» перад абнаўленнем праграмнага забеспячэння ў снежні, на сістэме «Android», відаць па ўсім, яны не праявіліся.
«Uber» адмовіўся каментаваць гэтую справу, адзначыўшы, што «максімальна магчымая абарона асабістых дадзеных кліентаў зʼяўляецца прыярытэтнай задачай».
Чытайце таксама: