Франтавое віншаваньне Тактычнай групы Беларусь з Днём герояў


Беларусы, што ваююць ва Украіне, зрабілі відэавіншаванне з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

«Памятаем нашых Герояў, шануем і працягваем славутыя беларускія вайсковыя традыцыі», – напісалі ў суполцы «Тактычная група Беларусь» беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на Данбасе.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=hNJim5o3Kig&feature=youtu.be”][vc_column_text]

Тактычная Група Беларусь паўстала ў чэрвені 2015 года ва Украіне. Вайсковая арганізацыя аб’яднала беларусаў, якія прайшлі Майдан і ваявалі ў складзе добраахвотніцкіх батальёнаў Узброеных сілаў Украіны. 10 жніўня 2015 года у баю пад Белакаменкай загінуў адзін з заснавальнікаў Тактычнай Групы Беларусь Віталь Ціліжэнка і быў цяжка паранены беларус Алесь Чаркашын, які памёр ад раненняў 28 жніўня 2015-га.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў