На поўдні Парыжу страляюць у паліцыю


Напад на часопіс «Шарлі Эбдо» прызналі самым крывавым тэрактам у Францыі за апошнія 50 гадоў. На поўдні Парыжу страляюць у паліцыянтаў. Пра гэта паведамляе тэлебачанне France24.

Карэспандэнтка тэлебачання Кары Наатан паведаміла ў сваім Twitter аб двух стрэлах у прыгарадзе французскай сталіцы Малакоф, пасля якіх аднаго супрацоўніка паліцыі забралі ў рэанімацыю. Як ужо цяпер вядома, гэта была жанчына-паліцыянтка, якая ад атрыманых раненняў памерла.

Цягам ночы ў Малакофе, як паінфармавала МУС Францыі, затрымалі сем асобаў

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Падазраванымі ва здзяйсненні тэракта, па дадзеных французскім СМІ, з’яўляюцца ўраджэнцы Парыжу, 32-гадовы Саід Куашы разам з 34-гадовым братам Шэрыфам Куашы, а таксама 18-гадовы Хамід Мурад. Апошні ўжо здаўся паліцыі.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Тым часам «Міжнароднае французскае радыё» звяртае ўвагу на тое, што напад на «Шарлі Эбдо» – самы крывавы тэракт у Францыі за апошнія 50 год. Больш сурёзны тэракт адбыўся толькі ў 1961 годзе, калі падчас вайны ў Алжыры «Сакрэтная ўзброеная арганізацыі» заклала бомбу пад цягнік Страсбург-Парыж. Тады загінула 28 чалавек.

У той жа час на захадзе Францыі, у горадзе Ле-Ман, у двор мячэці невядомыя кінулі чатыры гранаты, піша газета «Le Maine Libre». Ніхто не пацярпеў.

А на поўдні Францыі адбыўся выбух. Выбухоўка спрацавала ў горадзе Вільфранш-сюр-Сонў – у рэстаране непадалёк гарадской мячэці, а 6-й раніцы па мясцовым часе, паведамляе выданне «20 minutes». Ніхто не пацярпеў. Месца здарэння ачэпленае.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў