Фотажурналістку Віялету Саўчыц прызналі вінаватай ва ўдзеле ў акцыі. Яна насамрэч працавала

Віялета Саўчыц. Фота прадстаўлена рэдакцыі

Фотажурналістку БелаПАН Віялету Саўчыц прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 22 кастрычніка, якую яна асвятляла, паведаміла «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

21 снежня суд Заводскага раёну Менску аштрафаваў журналістку на 30 базавых велічыняў (810 рублёў) па артыкуле 23.34 КаАП. Пра гэта журналістка даведалася толькі 24 снежня постфактум.

На самой акцыі людзей з інваліднасцю 22 кастрычніка Віялету Саўчыц не затрымлівалі, а склалі пратакол таксама постфактум.

АА belsat.eu

Hавiны