Фотажурналістку аштрафавалі за здымак дэсантнікаў у фантане


Ірыну Арахоўскую аштрафавалі на Br 490 за публікацыю ейнага фотарэпартажа пра Дзень дэсантніка на Belsat.eu.

Рашэнне пакараць журналістку штрафам (арт. 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) вынес суддзя Іван Касцян (Цэнтральны суд Менску). Фотарэпартаж Ірыны Арахоўскай можна паглядзець ТУТ.

Нагадаем, што 2 жніўня журналістка «Белсату» Ірына Арахоўская ды фатограф Naviny.by Сяргей Балай трапілі ў сюррэалістычную сітуацыю. Маёр Дзмітрый Шантыр з Цэнтральнага РУУС Менску абвінаваціў журналістаў у тым, што яны «прымусілі ўлезці хлапцоў [дэсантнікаў. – Belsat.eu] у фантан». Сталічны міліцыянт таксама прыгразіў, што ў выпадку публікацыі фотаздымкаў з дэсантнікамі на Belsat.eu, на аўтараў фота будзе складзены пратакол.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў