Фотарэпартаж: «Зімовая вішня» – год пасля трагедыі


25 сакавіка спаўняецца год пасля пажару ў Кемераўскай гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня». Тады ў агні загінулі 60 чалавек, з іх 37 – дзеці. Як цяпер выглядае месца трагедыі – глядзіце фотарэпартаж «Белсату».

На месцы гандлёвага цэнтру «Зімовая вішня» цяпер будпляцоўка. Фота – Раман Янчанка, belsat.eu
На месцы згарэлага ГЦ плануюць разбіць сквер. Фота – Раман Янчанка, belsat.eu
Сквер тут павінен з’явіцца да верасня 2019-га. Фота – Раман Янчанка, belsat.eu
Год таму тут была гара цацак і кветак, якія людзі неслі да народнага мемарыялу ахвярам трагедыі. Фота — Раман Янчанка, belsat.eu
Памятны камень на месцы стыхійнага мемарыялу. Фота – Раман Янчанка, belsat.eu

Абвінавачаньне ў крымінальнай справе ў сувязі з пажарам у «Зімовай вішні» прад’явілі 15 фігурантам. Прычынай пажару эксперты назвалі кароткае замыканне ў святлодыёдным свяцільнку над басейнам з паралонавымі шарыкамі на 4-м паверсе гандлёвага цэнтра.

Пажар у «Зімовай вішні» пачаўся каля 16:00 у нядзелю 25 сакавіка 2018 году. Крыніца фота: sledcom.ru
На момант узгарання ў ГЦ знаходзілася каля тысячы наведвальнікаў. Крыніца фота: sledcom.ru
Ужо ў вечар трагедыі 25 сакавіка 2018 го ля будынку «Вішні» з’явіўся народны мемарыял. Тысячы людзей на працягу двух месяцаў неслі сюды свечкі, кветкі і цацкі. Фота — Раман Янчанка, belsat.eu
Праз два з паловай месяцы стыхійны мемарыял ліквідавалі. Фота – Раман Янчанка, belsat.eu
Усяго да мемарыялу прынеслі каля 5000 цацак. Фота – Раман Янчанка, belsat.eu
Валанцёры рассартавалі цацкі: частку ўтылізавалі, частку аддалі ў дзіцячыя дамы. Фота – Раман Янчанка, belsat.eu

Уладзімір Пуцін не мае намеру наведваць Кемер у гадавіну трагедыі. Пра гэта ў пятніцу 22 сакавіка паведаміў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.

Чытайце па тэме:

Фота
Гандлёвы цэнтр у Кемерава пасля пажару. Фотаздымкі
2018.03.27 20:41
Стужка навінаў