Фотарэпартаж са святкавання 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Менску


Сёння а 10-й гадзіне на плошчы Незалежнасці ў Менску адбылося святкаванне 100-х угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі. Каля помніка Леніну сабралася некалькі сотняў асобаў. Афіцыйная частка свята скончылася вельмі хутка.

Шэсце ўскладала кветкі да помніка Леніну.

Глядзіце таксама:

Ускладанне кветак
Кветкі каля помніка Леніну на плошчы Незалежнасці ў Менску

Пасля з кароткай прамовай выступілі прадстаўнікі камуністычнай партыі Беларусі.

На плошчы, у асноўным, людзі сталага ўзросту, якія шануюць СССР і настальгіруюць аб маладых гадах.

Але тут таксама ёсць і моладзь, напрыклад, студэнты. Кажуць, што іх ніхто не вымушаў ісці на дэманстрацыю, захацелася пабачыць на ўласныя вочы, як гэта адбываецца.

Акрамя большасці сталых людзей на плошчы прысутнічае моладзь

У цэнтры плошчы Незалежнасці вялікі чырвоны сцяг трымаюць браты-амерыканцы, што імігравалі ў Беларусь у 2008 годзе з ЗША.

Джэфры і Джэйсан цікавяцца гісторыяй, сацыялогіяй і вельмі шануюць СССР. У Менску яны заснавалі школу ангельскай мовы і стала жывуць і працуюць тут ужо амаль 10 гадоў.

Шмат чырвоных савецкіх сцягоў на плошчы Незалежнасці, побач з імі – дзяржаўны беларускі сцяг, а таксама партрэты Леніна і Сталіна.

Прыкладна праз паўгадзіны пасля афіцыйнага ўскладання кветак людзі на плошчы Незалежнасці пачалі разыходзіцца. Святкаванне працягваецца, 7 лістапада ў Беларусі – святочны дзень. Мы застаемся адзінай краінай на тэрыторыі былога СССР, якая святкуе ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі асобным выходным.

Ганаровая варта каля помніка Леніну
Людзі сталага веку памятаюць сваю маладосць у камсамоле і піянерах
Крычалі «Ура!»

Шэсце да помніка Леніну на плошчы Незалежнасці ў Менску

ВЧ, фота Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu

Стужка навінаў