Фотакарэспандэнтаў Аляксандра Васюковіча і Уладзя Грыдзіна пакаралі арыштам


Фотакарэспандэнты Уладзь Грыдзін і Аляксандр Васюковіч пакараныя 11 соднямі арышту. Адпаведнае рашэнне вынес суд Фрунзенскага раёна Менску.

Грыдзіна і Васюковіча затрымалі ўвечары 13 верасня ў бары «1067», дзе яны адпраўлялі ў рэдакцыю здымкі з Маршу герояў. Фотакарэспандэнтаў абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і змясцілі ў ЦІП на Акрэсціна.

Суд над імі пачаўся яшчэ 15 верасня, затым пратаколы адпраўлялі на дапрацаванне. Спачатку міліцыя вінаваціла фотакарэспандэнтаў ва ўдзеле ў несанкцыянавай акцыі на вуліцы Раманаўская слабада, а пасля дапрацоўкі пратакола – ў пратэстах каля станцыі метро «Пушкінская».

Абодва журналіста падчас Марша герояў выконвалі свае прафесійныя абавязкі, мелі пры сабе пасведчанні. Сваю віну на судзе яны не прызналі.

Між тым, суд прызнаў іх вінаватым і пакараў абодвух адміністратыўным арыштам тэрмінам на 11 содняў.

Hавiны
Тысячы рублёў штрафаў, дзясяткаў дзён арышту. Вынікі сённяшніх судоў над «белсатаўцамі»
2020.09.15 17:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў