ФОТАФАКТ. Журы фестывалю «Лістапад» падтрымала Алега Сянцова


Журы дакументальнага конкурсу кінафестывалю «Лістапад» заклікалі вызваліць украінскага рэжысёра Алега Сянцова, які быў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў зняволення.

У жніўні 2015 году Алег Сянцоў быў прысуджаны ваенным судом у Растове-на-Доне да 20 гадоў у калоніі строгага рэжыму – яго прызналі вінаватым у «стварэнні на тэрыторыі Крыму тэрарыстычнай супольнасці». Рэжысёр не прызнаў сваёй віны. Праваабаронцы лічаць Сянцова палітвязнем. Многія дзеячы культуры па ўсім свеце неаднойчы выступалі ў падтрымку зняволенага рэжысёра.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў