Жорсткія затрыманні дзяцей у Расеі. Фотафакт


На акцыях пратэсту «Ён нам не цар», якія былі арганізаваныя прыхільнікамі Аляксея Навальнага па ўсёй Расеі, паліцыя затрымала больш за 1600 чалавек.

Расгвардыя і паліцыя пры дапамозе казакоў і актывістаў шавіністычнай прапуцінскай арганізацыі НОД (Нацыянальна-вызваленчы рух) жорстка разагналі мітынгі пратэсту. Толькі ў Маскве сілавікі затрымалі больш за 700 пратэстоўцаў. Сярод іх – ініцыятар пратэстаў Аляксей Навальны.

Паліцыянты затрымлівалі ў тым ліку і дзяцей.

Затрыманне ў Маскве. Фота – Леў Арпішкін
Затрыманне ў Саратаве. Фота – ІА «Свободные новости»

У акцыях супраць Уладзіміра Пуціна пад агульнаю назвай «Ён нам не цар» узялі ўдзел тысячы чалавек па ўсёй краіне. Людзі выказвалі сваю стомленасць нязменным 18-цігадовым кіраваннем Пуціна ў Расеі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў