Фотафакт: Як расейцы паркуюцца на веладарожцы ў Полацку


Госці з Расеі паркуюць свае аўты наўпрост на роварнай сцежцы. Некаторыя беларусы таксама.

У суполцы ў «Вконтакте» «Скарга I Полацк і Наваполацк» карыстальнікі выказваюць сваё абурэнне. Адзін з іх напісаў «Вырашыў пакатацца на ровары, але не атрымалася» і дадаў чатыры здымкі. Іншы пракаментаваў: «І пераважна аўты з расейскімі нумарамі. Там гэта, відаць, норма».

Сапраўды, на фота бачныя тры аўты з расейскімі нумарамі, запаркаваныя на роварнай дарожцы. Што праўда, ёсць і адно аўта з беларускімі нумарамі, кіроўца якога таксама няправільна паркуецца.

Роварную сцежку ў Полацку ўрачыста адкрылі 17 верасня 2016 году. Еўразвяз вылучыў на рэалізацыю праекту 40 тыс. еўраў. Першапачаткова, у мэтах бяспекі, сцежка была агароджаная ад часткі дарогі, па якой рухаюцца машыны, паўсферамі. Але ўжо праз месяц пасля адкрыцця сцежкі, рабочыя спецаўтабазы дэмантавалі і звезлі паўсферы, паведамляў сайт «Народныя навіны Віцебску».

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары