Фотафакт: вулічны мастак размаляваў БелАЗ


Рознакаляровы БелАЗ заўважылі людзі, якія прыехалі на жодзінскі завод на экскурсію.

Выявілася, што аўтар праекту – вулічны мастак з Краснадару «GOOZE ART» (Георгій Курынаў). У сваім «Instagram» ён апублікаваў фотаздымкі працы, дадаўшы каментар:

«Гэты праект прымеркаваны да 70-гадовага юбілею холдынгу. Сцісла аб канцэпцыі: калі глядзець здалёк, то гэта звычайны камуфляж (хакі + жоўты). Але пры ўважлівым разглядзе мы бачым, што кожная вобласць «выспачкі» камуфляжу гэта жывёла, расліна ці пейзаж. Яны сімвалізуюць усе шыроты нашай планеты, у якіх працуюць неверагодныя гіганты-машыны БелАЗы. Праект унікальны тым, што ў свеце пакуль ніхто яшчэ не рабіў нешта падобнае з машынамі».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў