ФОТАФАКТ: У Менску ўлады загадваюць фірмам, колькі чалавек ім узяць на працу. Фірмы мусяць выканаць план


Адміністрацыя Савецкага раёна Менску паставіла перад кіраўнікамі арганізацыяў, якія зарэгістраваны на тэрыторыі раёну, заданне па колькасці працаўладкаваных грамадзянаў на новых працоўных месцах.

Дакумент, падпісаны кіраўніком раённай адміністрацыі Ю.В. Трушчанка, з’явіўся ў сацыяльных сетках.

У дакуменце згадваецца 62 арганізацыі, кожная з якіх павінна прыняць на працу канкрэтную колькасць супрацоўнікаў. Напрыклад, ЗАТ «Ітранзішэн» (кампанія, якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння) павінна прыняць на працу 200 чалавек, «БПС-Сбербанк» і ЦУМ – па 30, МТІС – 15, розныя структурныя падраздзяленні БДУІР – больш за 50, рэстаран «Лідо» – 20.

Прычым у дакуменце ніяк не абгрунтоўваецца, чаму перад кожным прадпрыемствам пастаўлена тая ці іншая норма і ня тлумачыцца, ці патрэбныя гэтыя супрацоўнікі гэтым арганізацыям.

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў