У Менску напярэдадні Еўрапейскіх гульняў уверх нагамі вывесілі сцяг Польшчы?


Фота «перавернутага сцяга» апублікаваў у тэлеграме блогер NEXTA.

«Ці тое дзяржава Інданезія пераехала з Азіі ў Еўропу і запісалася на #голодные_игры, ці тое менскія чыноўнікі, якія развесілі сцягі краін-удзельніц побач з Dana Mall каля станцыі метро Усход, не ведаюць, як выглядае сцяг Польшчы, у якую яны кожныя выходныя ездзяць за танным пральным парашком і каўбасой з «Бедронкі», а потым употай ад начальства афармляюць карту паляка», – каментуе Сцяпан.

Аказалася, што сцягі вывешаныя ў алфавітным парадку. На фота сцягі Манака, Малдовы, Мальты.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Менску з 21 да 30 чэрвеня. Спартовую імпрэзу прыдумалі і ўпершыню правялі ў Азербайджане блізкім сябрам Аляксандра Лукашэнкі – мясцовым кіраўніком Ільхамам Аліевым. Імпрэза будзе каштаваць беларускаму бюджэту $ 35–40 млн.

Чакаецца, што больш як 4 тысячы спартоўцаў з 50 краінаў разыграюць амаль 200 камплектаў узнагародаў.

Hавiны
«Расстраляць бы гэтых ідыётаў, і справе канец». Як спецслужбы рэпрэсуюць няўгодных напярэдадні Еўрагульняў і выбараў
2019.04.27 09:07
Стужка навінаў