Фотафакт: У Менску адкрылі памятны знак «Беларусам замежжа»


Побач з Траецкім прадмесцем усталявалі бронзавую скульптуру дыяметрам каля 3 мераў, прысвечаную беларусам замежжа.

У цырымоніі адкрыцця ўзяў удзел і міністр замежных справаў Уладзімір Макей.

Паводле міністра, памятны знак сімвалізуе рух наперад да ўмацавання незалежнасці Беларусі.

Скульптура ўяўляе сабой кола – адзін са старадаўніх славянскіх сімвалаў, які ўвасабляе сонца, зямны круг жыцця, вечнасць. Памятны знак закліканы паказаць, што беларусы адзіныя, нават калі не жывуць у адной краіне.

Вобраз дапоўніў ручнік з нацыянальным арнаментам.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымкі МЗС РБ

Стужка навінаў