Фотафакт: аўты з сімволікай «ДНР» на вуліцах Горадні


Машыны з азнакамі тэрарыстаў паркуюцца не толькі ў спальных раёнах але і пад самым бокам упраўлення ДАІ.

Прыхільнікі «рускага свету» усё часцей пазначаюць свае аўто ўжо не проста расейскімі сцяжкамі, а сімволікай тэрарыстаў. Напрыклад, грузавік «IVEKO» з папяровым сцяжком «Данецкай рэспублікі» быў заўважаны на стаянцы па вуліцы Белуша літаральна пад бокам упраўлення ДАІ. Самаробны сцяг тэрарыстаў фармату А4 змешчаны ў файле і замацаваны ў кабіне аўто.

Цікава, што сама машына наўрадці належыць кіроўцу, а найхутчэй з’яўляецца службовым транспартам.

Яшчэ адно аўто з сімволікай тэрарыстаў на заднім шкле – гэтым разам легкавая аўдзі – была заўважаная ў спальным раёне па вул. БЛК. Фота ў сацыяльныя сеткі выклаў жыхар дому, у двары якога на адзін вечар прыпаркаваўся беларускі аматар «зялёных чалавечкаў».

belsat.eu

Стужка навінаў