[/vc_column_text][vc_column_text]У сацыяльнай сетцы «УКантакце» ў суполцы «Шукаю цябе, Менск» адзін з карыстальнікаў выклаў фатаграфіі дзяўчыны, якая села на шпагат на поручнях у вагоне метро.
Дзяўчына – прафесійная гімнастка, але цяпер моцна занятая падрыхтоўкай да вельмі важнага мерапрыемства. Каб не турбавалі знаёмыя, якія пазналі яе на фота, дзяўчына была вымушаная выключыць тэлефон і выдаліць сваю старонку «УКантакце», паведамляе Еўрарадыё.
Але сваяк гімнасткі паведаміў, што шпагат у метро – «флэшмоб у межах сацпраекту». Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца, але, верагодна, стануць вядомыя пазней.
МЯ, паводле euroradio.fm