Фотафакт: На будоўлю ў Курапатах прыехаў першы МАЗ


Раніца 24 лютага ў Курапатах

Будаўнічыя працы ў Курапатах працягваюцца нягледзячы на пратэсты.

На тэрыторыю будоўлі заязджае тэхніка.

«Пятніца. У Курапаты прыехаў першы МАЗ, актывісты не змаглі яму перашкодзіць і ён заехаў на будоўлю», – напісаў у «Фэйсбуку» Барыс Гарэцкі.

Гэтая ноч прайшла ў Курапатах без інцыдэнтаў, распавёў у каментары БелаПАН моладзевы актывіст Павел Вінаградаў.

Паводле Вінаградава, на месцы супрацьстаяння знаходзілася вялікая колькасць актывістаў, якія неслі начную вахту. А дзясятай вечара 23 лютага ў лагеры было каля 50 асобаў, да сярэдзіны ночы – каля трох дзясяткаў, бліжэй да раніцы дзяжурыць побач з будпляцоўкай засталіся сем асобаў.

Сярод іншых у лагеры таксама дзяжурыў пісьменнік Андрусь Горват.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў