Фотафакт: «музыкі з георгіеўскай стужкай» збіраюць грошы для «удзельнікаў баявых дзеянняў»


Чытач Belsat.eu стаў сведкам незвычайнай сцэны ў Менску.

Ля крамы «Еўраопт», што ва Уруччы (вул. Нікіфарава), ён пабачыў трох мужчынаў у камуфляжнай форме. Яны спявалі песні пра Афганістан і Сталінград. Пры гэтым перад сабой мужчыны паставілі скрынку з выявай георгіеўскай стужкі, на якой напісана: «Добраахвотныя ахвяраванні ўдзельнікам баявых дзеянняў».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў