Фотафакт: Менск засыпала снегам, улады просяць дапамогі


Снегапад у Менску. 8 студзеня 2021 года.
Фота: ЛП / «Белсат»

Гарадскія ўлады просяць дапамогі з прыбіраннем, паведамляе minsknews.by.

– Цягам содняў на тэрыторыі краіны назіраліся неспрыяльныя метэаралагічныя з’явы, выяўленыя выпадзеннем вялікіх ападкаў у выглядзе снегу (да 13 мм), максімальная вышыня снежнага покрыва склала 25 см у Слуцкім раёне Менскай вобласці, – гаворыцца ў паведамленні МНС.

Фота: ЛП / «Белсат»
Фота: ЛП / «Белсат»
Фота: ЛП / «Белсат»

У пятніцу, 8 студзеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі быў моцны снегапад. Абвесцілі штармавое папярэджанне – памаранчавы ўзровень небяспекі.

Сталіцу ўсцяж замятае снегам. Менскі гарвыканкам не спраўляецца з прыбіраннем і звяртаецца па дапамогу да бізнесу.

– Мы заклікаем субʼекты гаспадарання не заставацца ўбаку і актыўна далучацца да прыбірання снегу на сваіх і замацаваных тэрыторыях. Толькі разам мы можам зрабіць горад чыстым і бяспечным, – заявіў намеснік старшыні Менскага гарвыканкаму Аляксандр Дараховіч.

Фота: ЛП / «Белсат»
Фота: ЛП / «Белсат»
Фота: ЛП / «Белсат»
Фота: ЛП / «Белсат»
Фота: ЛП / «Белсат»
Фота: ЛП / «Белсат»
Фота: ЛП / «Белсат»
Фота: ЛП / «Белсат»
Фота: ЛП / «Белсат»

ІК belsat.eu

Стужка навінаў