Фотафакт: Ля БДЭУ снег пафарбавалі ў зялёны колер


Карэспандэнт Belsat.eu ля аднаго з корпусаў эканамічнага ўніверсітэту пабачыў снег, пафарбаваны ў зялёны колер.

Як патлумачылі Belsat.eu у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, снег перафарбавалі ў межах сумеснай акцыі з мабільным аператарам «Velcom», які запускае новы тарыфны план для моладзі «Lemon». Акрамя фарбы на снег нанеслі таксама гэштэг «#проста так хочацца».

Акрамя ўвядзення прывабнага тарыфу для моладзі «Velcom» вырашыў агулам павысіць кошт сваіх паслугаў, пра што мабільны аператар абвесціў пару дзён таму. У сярэднім кошт паслугаў для прыватных і карпаратыўных кліентаў павысіцца на 9 %.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў