Фотафакт: Лукашэнка вучыў журналістаў працаваць сярпом


Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання гаспадарак у Шклоўскім і Аршанскім раёнах даў журналістам «майстар-клас па ўборцы збожжавых сярпом».

Паўдзельнічаць ва ўборцы збожжавых традыцыйным спосабам Лукашэнка прапанаваў пасля таго, як журналісты з прэзідэнцкага пулу зладзілі свой флэшмоб, надзеўшы на сённяшняе мерапрыемства майкі з беларускім арнаментам (вышымайкі), паведамляе прэсс-служба прэзідэнта.

Хто прыдумаў такі флэшмоб і ў чым яго сэнс – не ўдакладняецца.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў