ФОТАФАКТ: Лукашэнка ўзнагароджвае Колю


Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі ўзнагароджання каманды «Грыфоны», якая перамагла на хакейным турніры «Алімпійскія надзеі» (турнір сярод гульцоў 2003/2004 гадоў нараджэння).

За каманду «Грыфоны» гуляе малодшы сын Лукашэнкі Мікалай – ён лепшы бамбардзір спаборніцтва. У фотасправаздачу прэс-службы прэзідэнта трапіў кадр, дзе Аляксандр Лукашэнка перадае кубак сыну. Пры гэтым у подпісы пад фота не пазначана, што на здымку сын кіраўніка краіны.

ІІ, belsat.eu, фота – president.gov.by

Стужка навінаў