ФОТАФАКТ: француз у Парыжы ў цішотцы з «Пагоняй»


Беларуска Аліса Селязнёва распавяла ў сацыяльных сетках пра беларускамоўнага француза, якога яна сустрэла ў Парыжы.

«Учора, заходзім мы ў парыжскае метро – стаіць хлопец. Натуральна, позіркі ўсяго вагона прыкаваныя да яго, бо на вуліцы +3, снег і шквалісты вецер, а ён без курткі. Маю ж увагу адразу прыцягнула «Пагоня» і беларускія словы ў яго на цішотцы.Без лішніх прэлюдый падыходжу і пытаю – «Ты з Беларусі»? А вось адказ мяне рэальна здзівіў! Аказалася клічуць яго Габрыель і ён француз, які дзіка прасякнуўся беларускай культурай, пасля наведвання РБ. Кажа ён на беларускай мове, з невялікім украпваннем расейскіх словаў!» – піша дзяўчына.

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=2098661633507173&set=a.559550574084961.122748.100000900691375&type=3&theater

Габрыель распавёў Алісе, што прыляціць у Менск на Дзень Волі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў