Фотафакт: Дэпард’ё ўзяў удзел у галасаванні на прэзідэнта Расеі


Жэрар Дэпард’ё наведаў выбарчы ўчастак у расейскай амбасадзе ў Парыжы.

Карыстальнік «Facebook» Андрэй Вайтовіч апублікаваў фотаздымак, на якім бачна, як французскі актор кідае бюлетэнь у скрыню для галасавання.

Жэрар Дэпард’ё атрымаў расейскае грамадзянства згодна з указам кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна ад 1 студзеня 2013 года. Пасля Жэрар Дэпард’ё прыехаў у Саранск, дзе кіраўніцтва Мардовіі прапанавала яму кватэру або ўласны дом.

Тым часам у ЦВК Расеі заявілі, што на 14:00 паводле маскоўскага часу яўка на выбарах прэзідэнта склала 34,72 %.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў