Фотафакт: былы трэнер зборнай Беларусі па футболе ў саколцы з Пагоняй


Аляксандр Хацкевіч апрануў саколку з гербам Пагоня.

Адпаведны фотаздымак апублікаваў у «Facebook» беларускі футбольны агент Валер Ісаеў.

На дадзены момант Аляксандр Хацкевіч узначальвае кіеўскае «Дынама», раней ён быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі.

Цікава, што нядаўна ў кадр з Пагоняй трапіў старшыня праўлення берасцейскага «Дынама» Дыега Марадона – налепка з выявай герба аказалася на смартфоне хлопчыка, які зрабіў сэлфі са славутым футбалістам.

Пра візіт Марадоны ў Беларусь глядзіце ў нашым відэасюжэце:

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары