Фотафакт: «Belwest» выпусціў абутак з двухгаловым арлом


Прадпрыемства з Віцебску выпусціла абутак з арлом, малюнак на якім вельмі нагадвае герб Расеі.

Кошт пары – 114 280 рублёў.

Abutak

Незвычайны абутак у адной з беларускіх крамаў заўважыў дырэктар «Арт-сядзібы» Павел Белавус, які апублікаваў у Facebook адпаведны фотаздымак.

«Belwest» – беларуска-расейскае прадпрыемства, заснаванае ў 1988 годзе. Асноўныя вытворчыя магутнасці прадпрыемства знаходзяцца ў Віцебску.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў