Торт для паралімпійцаў
Учора ўвечары беларускія паралімпійцы вярнуліся на радзіму.
У нацыянальным аэрапорце «Менск» іх сустракалі тортам, на якім акрамя лагатыпу Паралімпіяды-2016 можа было пабачыць беларускі дзяржаўны сцяг побач з расейскім трыкалорам.
Фотаздымак у «Facebook’у» апублікавала журналістка «Белсату» Настасся Храловіч.
Чытайце таксама >>> Беларуская зборная – у віры скандальнай Паралімпіяды
Расейскую зборную не дапусцілі на Паралімпійскія гульні, западозрыўшы ва ўжыванні допінгу. На адкрыцці гульняў прадстаўнік беларускай дэлегацыі Андрэй Фомачкін прайшоўся з расейскім сцягам. Гэты ўчынак выклікаў неадназначную рэакцыю. За палітычную дэманстрацыю Фомачкін пазбавіўся акрэдытацыі на Паралімпіядзе.
НМ, belsat.eu