Фота дня. У Хабараўску застрэлілі мядзведзя, які ўварваўся ў гандлёвы цэнтр


З канца жніўня Хабараўскі край перажывае нашэсце мядзведзяў.

Пра гэта яшчэ месяц паведамляў сайт Vesti.ru. У пошуках харчоў драпежнікі пакідаюць лясы і акупуюць гарадскія і сельскія ўскраіны. Цяпер і ўвогуле дайшло да трагедыі.

Буйны мядзведзь пранік у гандлёвы цэнтр «Подсолнух», што ў Хабараўску. Ён стаў граміць гандлёвыя залы. Камеры зафіксавалі беспарадкі з удзелам драпежніка, якія працягваліся дзесяць хвілінаў.

Урэшце мядзведзь знайшоў шкляныя дзверы, адкрыў іх лапамі і выбег на вуліцу. Накіраваўся ў бок дзіцячага садку. Паліцэйскія, якія прыбылі на месца, застрэлілі жывёлу.

Цікава, што белагруды мядзведзь (а побач з ім амурскі тыгр) намаляваны на гербе Хабараўска. З пункту гледжання геральдыкі драпежнік выступае ў ролі абаронцы гораду.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў