Фота дня: Развітанне з героем, якога забілі сепаратысты на Данбасе


На Майдане ў Кіеве развіталіся з загінулым Аляксандрам Ільніцкім, паліцыянтам са спецыяльнага батальёну «Міратворац», які быў забіты падчас баявых дзеянняў на Данбасе.

Капітан паліцыі Аляксандр Ільніцкі коштам уласнага жыцця выратаваў пасажыраў аўтамабіля, якія трапілі пад абстрэл тэрарыстаў непадалёк ад Горлаўкі на Данеччыне. Паліцыянт вывез аўтамабіль з лініі агню, але пазней куля трапіла ў яго.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў